Грамадзянін Расійскай Федэрацыі Іван Гапонаў – у СІЗА на Валадарскага

2011 2011-01-01T17:52:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrym.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Іван Гапонаў з’яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, хаця стала пражывае ў Беларусі. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня быў асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Увечары 29 снежня ён быў вызвалены сярод іншых расійскіх грамадзян і паспеў прыехаць дадому, дзе прабыў усяго гадзіну -- да яго дадому прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія паведамілі маладому чалавеку, што ён з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Іван быў дапытаны ў прысутнасці дзяжурнага адваката і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, там з ім 31 снежня сустрэўся расійскі консул.

Зранку 1 студзеня стала вядома, што адразу ж пасля сустрэчы з консулам Іван Гапонаў быў пераведзены ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Прозвішча другога расійскага грамадзяніна, які праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, праваабаронцам пакуль невядома. Усіх, хто валодае інфармацыяй пра гэтага чалавека, просім паведаміць па адрасу: infocenter8@gmail.com Затрыманаму патрабуецца тэрміновая адвакацкая дапамога.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international