Дзмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву абвінавачанне не прад'яўлена, але па 10 сутак яны яшчэ правядуць у ізалятары

2010 2010-12-28T19:55:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich_zm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч

Сёння, 28 снежня, скончыліся 10 дзён з моманту затрымання маладафронтаўцаў Дзмітрыя Дашкевіча, Эдуарда Лобава і Дзяніса Лазара па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў згодна з узбуджанай крымінальнай справай па ч. 3 арт.339 Крымінальнага кодэкса. Паводле версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў з хуліганскіх памкненняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі збілі двух грамадзян.

28 снежня зранку быў адпушчаны на волю Дзяніс Лазар і ўсе падазрэнні з яго знятыя, справа ў адносінах да яго спынена. Дзмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву абвінавачанне таксама не было прад'яўлена, але іх знаходжанне пад арыштам працягнута яшчэ на 10 сутак. Нагадаем, Дзмітрый Дашкевіч і Эдуард Лобаў знаходзяцца ў ізаятары часовага  ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна з 18 снежня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international