Выбары ў Пінску: Рэгіянальны зрэз

2010 2010-12-25T00:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-panarama.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фарміраванне выбарчых камісій

У Пінску ў склад гарадской выбарчай камісіі было вылучана 3 прадстаўнікі ад Партыі БНФ і партыі “Справядлівы свет”, аднак на пасяджанні гарадскога выканкаму і савету дэпутатаў было прынята рашэнне не ўключаць прадстаўнікоў палітычных партый у склад гарадской камісіі. Прычынай была названа неабходнасць утварэння парытэту, паколькі не ўключаюцца і прадстаўнікі праўладнай КПБ. Трэба адзначыць, што такая практыка дзейнічае ў рэгіёне ўжо даўно на выбарах розных узроўняў.

У Пінску было ўтворана 60 участковых камісій. Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый вылучылі 12 чалавек, і толькі тры  з іх былі ўключаны ў камісіі. Участковыя камісіі былі сфармаваны па 13 чалавек -- у асноўным з прадстаўнікоў працоўных калектываў, на тэрыторыі якіх знаходзіўся выбарчы ўчастак. Асабліва гэта было бачна на ўчастках, сфармаваных на прамысловых прадпрыемствах. Там сябры камісіі вылучаліся ад аддзелаў працоўнага калектыва (ад бухгалтэрыі, ад канструктарскага бюро, ад транспарнтага ўчаска і г.д). У навучальных установах было шмат вылучэнцаў шляхам збору подпісаў (настаўнікі праз бацькоў), а таксама прадстаўнікі аднаго калектыву вылучаліся ад розных грамадскіх аб’яднанняў (Белая Русь, БРСМ, ветэраны, Саюз жанчын і г.д.) Старшынямі камісій, як правіла, абіраліся кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў. Каб спраўдзіць гэтыя дадзеныя, сябра ўчастковай камісіі ад Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч спрабаваў афіцыйна высветліць месцы працы сваіх калег, аднак не дамогся гэтага ні ад сваёй камісіі, ні ад ТВК. Пасля гэтага на Аляксандра Рамановіча быў аказаны псіхалагічны ціск з боку сяброў камісіі, была спроба нават выключыць яго са складу камісіі. Канфлікт быў вырашаны з дапамогай догатэрміновага назіральніка ад АБСЕ.

Збор подпісаў

Збор подпісаў праходзіў без перашкодаў з боку ўладаў. Пінскі гарвыканкам спачатку прадубляваў сваё рашэнне аб месцах для збору подпісаў з мінулых выбараў, аднак праз некаторы час рашэнне было зменена ў ліберальны бок.

Сябры ініцыятыўных груп альтэрнатыўных кандыдатаў выкарысталі магчымасць вольна збіраць подпісы і выстаўлялі пікеты ў шматлюдных месцах (у асноўным побач з гарадскімі рынкамі). У мясцовых СМІ праходзіла інфармацыя аб тым, што ініцыятыўная група А. Лукашэнкі таксама выстаўляла некалькі пікетаў, аднак гэтыя матэрыялы суправаждаліся зманціраванымі ў фоташопе фотаздымкамі.

За А. Лукашэнку подпісы ў асноўным збіраліся на прадпрыемствах і ва ўстановах. Для гэтага праводзіліся сходы працоўных калектываў, адмаўляліся адзінкі. Каардынавалі збор подпісаў у офісе арганізацыі Белая Русь, якой гарадскія ўлады прадаставілі новае памяшканне для адкрыцця грамадскай прыёмнай.

Агітацыя

Ход перадвыбарчай кампаніі асвятлялі выключна дзяржаўныя СМІ. Для прыватнікаў была негалосная забарона кранаць тэму выбараў. З пачатку кампаніі дзяржаўныя СМІ падавалі інфармацыю з інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА і дакуманты, прынятыя ЦВК, рашэнні выканкаму, якія тычыліся выбараў. Потым уся ўвага дзяржаўных СМІ пераключылася на падрыхтоўку Усебеларускага народнага сходу. Было надрукавана 2 даволі з’едлівых артыкулы, аднак прозвішчы альтэрнатыўных кандыдатаў у іх не называліся.

Выканкамам было прынята рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення агітацыйных пікетаў і сходаў з выбаршчыкамі, і месцаў, дзе дазволена вывешваць агітацыйныя матэрыялы. Аднак месцы, прапанаваныя ўладамі для правядзення пікетаў (стадыён і гарадскі парк), з-за сваёй нязручнасці не былі выкарыстаны перадвыбарчымі штабамі. Плакаты альтэрнатыўных кандыдатаў з’явіліся толькі на некалькіх рэкламных тумбах. У горадзе было праведзена толькі тры афіцыйныя сустрэчы з выбаршчыкамі, дзве з якіх -- альтэрнатыўнымі кандыдатамі.

Варта адзначыць, што давераныя асобы А.Лукашэнкі і дэлегаты Усебеларускага народнага сходу актыўна выкарыстоўвалі сходы ў працоўных калектывах, якія праводзіліся па выніках дзяржаўнага мерапрыемства, для агітацыі за дзеючую ўладу. У падтрымку А. Лукашэнкі быў утвораны моладзевы штаб, які праводзіў агітацыю ў навучальных установах. Штабы іншых кандыдатаў у Пінску актыўна сябе не праявілі.

Назіранне

У Пінску было зарэгістравана 12 назіральнікаў ад дэмакратычных арганізацый на 6 выбарчых участках, іх рэгістрацыя адбывалася без перашкод, з першага дня галасавання ім давалася ўся неабходная інфармацыя. Назіранне на ўчастку № 30, які месціўся ў медыцынскім каледжы, выявіла анамальную колькась прагаласаваўшых датэрмінова – больш за 40%, пры гэтым на іншых участках такіх было не больш за 12%.

Участак № 21, які месціўся ў адміністратыўным будынку “Будтрэста №2”, быў паказальным, на ім былі празрыстыя ўрны для галасавання, назіральнікам было дазволена падыйсці бліжэй да стала камісіі.

У дзень асноўнага галасавання стаўленне да назіральнікаў змянілася, у іх пачалі розніцца звесткі аб колькасці прагаласаваўшых з афіцыйнымі, былі выяўлены факты дастаўкі перанасной скрыні для галасавання да людзей, якія не жадалі ўвогуле галасаваць. Былі спрабы выдаліць назіральнікаў з-за таго, што яны рабілі заўвагі аб тым, што не відаць выбарчых скрыняў (былі накіраваны прадстаўнікі АБСЕ). За спробу зрабіць копію выніковага пратаколу на ўчастку № 16 на назіральніка была выклікана міліцыя.

Пры падліку галасоў назіральнікі сядзелі на адлегласці 8-10 метраў. Сам падлік адбываўся не больш за адну гадзіну. Лічылі па завядзённай працэдуры: ціха, хутка на загадзя падрыхтаваных аркушыках паперы. Потым старшынямі камісій былі агучаны выніковыя лічбы. З такой працэдуры можна зрабіць выснову, што галасы не лічылі, а агучылі раней падрыхтаваныя лічбы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international