Сябра ініцыятыўнай групы Някляева з Івацэвічаў Станіслаў Халадовіч знайшоўся ў Жодзіна

2010 2010-12-23T18:52:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Па інфармацыі сябры Беларускага хельсінскага камітэта з Брэста Валянціна Лазарэнкава, сёння ўдалося даведацца, дзе знаходзіцца сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева – грамадскі актывіст з Івацэвічаў Станіслаў Халадовіч.

– Ён знаходзіцца ў Жодзіне і прысуд атрымаў на 15 сутак. Гэтае паведамленне дае магчымасць нам перадаць яму, хаця б, ваду, нейкія цёплыя рэчы, тое, што мы будзем лічыць неабходным.

Як сказаў Валянцін Лазарэнкаў, яны былі разам з Халадовічам на плошчы, 20 снежня ад Станіслава Халадовіча паступіў званок, што ён знаходзіцца на Акрэсціна, затым сувязь прапала.

У спісах затрыманых ён да сённяшняга дня не значыўся. Станіслаў Халадовіч – афіцэр міліцыі ў адстаўцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international