У СІЗА Жодзіна не прымаюць незалежную прэсу для асуджаных

2010 2010-12-23T17:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта БАЖ паведамілі актывісты зарэгістраванага ва Украіне Фонда развіцця прававых тэхналогій.

У аддзяленні РАУС Жодзіна, у якім зараз прымаюць перадачы для затрыманых, адмовіліся прымаць «Нашу Ніву», «Новы час», «Белорусы и рынок», «Белгазету».

«Мы запыталіся – чаму, і нам адказалі вельмі пераканаўча: “Таму!” – распавёў БАЖ адзін з супрацоўнікаў Фонду развіцця прававы тэхналогій.
Разам з незалежнымі газетамі не прынялі кнігу Валянціна Акудовіча “Код адсутнасці”.

Актывісты фонду зладзілі перадачы для затрыманых у часе акцыі 19 снежня людзей, якія адбываюць адміністратыўнае пакаранне у СІЗА Жодзіна. Нягледзячы на афіцыйны дазвол перадаваць затрыманым прэсу і кнігі, зрабіць гэта аказалася няпроста.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international