Пасьля заканчэньня мітынгу ў Менску былі затрыманыя сямёра грамадзянаў Украіны і адзін грамадзянін Расіі

2006 2006-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 сакавіка ў Менску пасля заканчэння апазіцыйнага мітынгу, на якім ад імя прыехаўшых украінцаў выступіў сябар "Нацыянальнага Альянсу" Паўло Данільчук, васьмёра сябраў "Нацыянальнага Альянсу" (сямёра грамадзян Украіны і адзін грамадзянін Расіі) былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў штацкім, паведаміла Прэс-служба моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс".
Пра гэта стала вядома з СМС прысланай ад аднаго з сябраў арганізацыі. На гэты момант лёс украінцаў невядомы.Сувязь з сябрамі "Нацыянальнага Альянсу" адсутнічае.

Беларуская Грамадзянская інфармацыйная кампанія "Хопіць!" запатрабавала вызваліць сябраў украінскай моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс", прыехаўшых у Беларусь па запрашэнню кампаніі "Хопіць!" і затрыманых 19 сакавіка пасля заканчэння апазіцыйнага мітынгу.
"Затрымаўшы украінцаў толькі за тое, што яны прынялі ўдзел у мірнай дэманстрацыі беларускі рэжым у чарговы раз паказаў сваю сапраўдную сутнасць. Апошнія гістарычныя падзеі паказалі, што любы таталітарны рэжым у Еўропе не можа існаваць доўга, негледзячы на маштабы рэпрэсіі з яго боку. Грамадзянская інфармацыйная кампанія "Хопіць!" не сумняецца, што ў самым хуткім часе, асобам прычасным та затрымання украінцаў прыдзецца адказваць па закону", -- гаворыцца ў заяве кампаніі "Хопіць!".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international