viasna on patreon

Наваполацк: Ціск на назіральнікаў пасля выбараў

2010 2010-12-21T18:18:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міхася Новікава, аднаго з назіральнікаў, які зафіксаваў на выбарчым участку № 22 у Наваполацку ўкідванне вялікай колькасці бюлетэняў адным чалавекам, заўтра выклікаюць  да дырэктара па месцы працы.

Міхась працуе ў СРБУ-3 і звязвае выклік наўпрост са сваёй працай назіральніка. Ён лічыць, што будуць спрабаваць паставіць пад сумнеў яго словы і прапаноўваць адмовіцца ад іх.

 Дарэчы, вышэйзгаданы факт – не адзінае парушэнне, зафіксаванае на гэтым участку. Непасрэдна пры падліку галасоў тымі ж назіральнікамі была выкрыта спроба пакласці бюлетэні, пададзеныя за Рыгора Кастусёва, у стопку кандыдата Аляксандра Лукашэнкі. На патрабаванне назіральнікаў стопка была перагледжана і “памылка лічыльніка” выпраўлена.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства