Адказы на найбольш частыя пытанні наконт затрыманых

2010 2010-12-24T18:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vosklicanie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзе знаходзіцца той ці іншы чалавек? Што можна перадаваць затрыманым у ізалятар часовага ўтрымання? Хто можа абскардзіць судовую пастанову? Чым можна дапамагчы? Чытайце  адказы на пытанні, якія найбольш часта паступаюць да праваабаронцаў  у тэлефанаваннях.

1. Дзе знаходзіцца той ці іншы чалавек?

Па інфармацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна” на дадзены момант адміністратыўна затрыманыя могуць знаходзіцца ў трох месцах:

- у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (г.Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36; тэл.: (017) 220 44 42);

- у Мінскім РУУС (г.Мінск, вул.Ф.Скарыны, 20; тэл.: (017) 268 88 02);

- у Жодзінскім РУУС (г.Жодзіна, ул.Сухаградская, 1; тэл.: (8 017 75) 33 4 44).

2. Што можна перадаваць затрыманым у ізалятар часовага ўтрымання?

Падрабязная інфармацыя пра тое, што прымаюць у перадачах для затрыманых, якія знаходзяцца на Акрэсціна (тое ж самае датычыцца і Мінскага РУУС) апублікавана на сайце “Нашай Нівы”. Там жа дадалася інфармацыя пра перадачы ў Жодзінскі РУУС. Аднак, па некаторай інфармацыі, сёння там прымалі ежу.

У ЦІП на Акрэсціна перадачы прымаюцца з 9.00 да 13.00 (21 снежня дадаткова прымалі з 14.00 да 17.00).

У Мінскім РУУС - з 10.00 да 17.00.

У Жодзінскім РУУС – з 14.00 да 17.00.

3. Хто можа абскардзіць судовую пастанову?

Згодна з артыкулам 12.1. Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністратыўных правапарушэнэннях, пастанова па справе аб адміністратыўным правапарушэнні можа быць абскарджана асобай, у дачыненні да якой яна вынесена, пацярпелым, іх прадстаўнікамі, абаронцам. Згодна з артыкулам 4.5. гэтага кодэкса, прадстаўніком і абаронцам асобы можа быць толькі адвакат, то бок, бацькі і родныя абскардзіць ад свайго імя пастанову не могуць. Можна звярнуцца ў любую юрыдычную кансультацыю, заключыць дамову з адвакатам, які азнаёміцца з матэрыяламі справы ў судзе, наведае асуджанага і падасць касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд. Адвакат працуе за ўзнагароду, якая складае ў сярэднім  каля 500 тысяч беларускіх рублёў.

4. Чым можна дапамагчы?

Калі вы ведаеце затрыманых людзей, якім няма каму аднесці перадачу, альбо проста хочаце дапамагчы і аднесці перадачу асабіста, паведамляйце па тэлефонах: (017) 280 88 63 ці (029) 620 34 87.  

На Управе Партыі БНФ таксама арганізаваны збор рэчаў і грашовых сродкаў у дапамогу арыштаваным.  Людзі, якія хочуць дапамагчы, могуць прыходзіць на Управу па адрасе: Мінск, пр-т Машэрава, 8  (былая вул.Варвашэні ў раёне ст.м. “Плошча Перамогі”) ці тэлефанаваць на нумары: (029) 685 52 39 (Сяржук), (017) 284 50 12.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international