viasna on patreon

Зміцер Дашкевіч і Паліна Дзякава затрыманыя прэвентыўна (дапаўняецца)

2010 2010-12-18T20:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich_zm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч

Прыкладна паўгадзіны таму ў Фрунзенскім раёну Менска быў затрыманы “маладафронтавец”  Зміцер Дашкевіч. Ён выносіў сьмецце, калі некалькі чалавек схапілі яго і адвалаклі ў мікрааўтобус цёмна-сіняга колеру.

Да праваабаронцаў таксама паступаюць сігналы аб тым, што каля кватэр многіх актывістаў ў Менску, у тым ліку Міколы Дземідзенка і Зміцера Федарука, па некальку гадзін дзяжураць падазроныя асобы ў чорнай вопратцы. Верагодна, плануюцца прэвентыўныя затрыманьні актывістаў моладзевых рухаў з мэтаю ізаляваць іх на 19 сьнежня.

Стала вядома і  аб затрыманьні Паліны Дзякавай.

17-25: Як паведамляе "Радыё Рацыя", у кватэру да моладзевага актывіста Змітра Хведарука спрабавалі ўварвацца невядомыя, якія са словамі "адкрывай" паказалі ў вочка дзвярэй пасведчанне міліцыі.

Аб гэтым Рацыі распавёў сам маладзён:

– Я паглядзеў у вочка, "Хто там?", там два чалавекі ў чорных куртках і чорных шапках. Я запытаўся "Хто там?", нейкая гамана была на пляцоўцы, яны паказалі пасведчанне супрацоўніка міліцыі ў вочка. Грукалі ў дзверы, хапалі за ручку, у званок званілі, казалі, што ім вельмі трэба паразмаўляць з Дзмітрыем Аляксандравічам. Чаму яны хочуць са мною паразмаўляць? Яны сказалі "Адкрыйце дзверы, там вырашым і паразмаўляем", што вельмі ім трэба паразмаўляць. Зараз знаходзяцца дзесьці там у памяшканні памяшканні пад'езда.

У кватэры разам са Змітром знаходзіцца яго маці. Міліцыянты надалей сочаць за кватэрай у пад'ездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства