Бабруйск: “Хімікі” і хакеісты ўжо прагаласавалі

2010 2010-12-17T21:53:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hakeisry.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскім праваабаронцам стала вядома, што зняволеныя, якія адбываюць пакаранне ў выпраўленчай установе №2, прагаласавалі датэрмінова. Іх, як і ў мінулыя выбарчыя кампаніі, сабралі ўсіх разам, завялі на выбарчы ўчастак №63, і там “хімікі” аддалі свае галасы.

Таксама не дачакаліся дня выбараў хакеісты і трэнерскі корпус зборнай Беларусі, якія прагаласавалі на адным з бабруйскіх выбарчых участкаў (у горадзе зараз праходзіць моладзевы чэмпіянат). Газета “Бабруйскае жыццё” тлумачыць такую паспешнасць тым, што ў дзень выбараў беларускія спартсмены будуць праводзіць апошні матч чэмпіяната. Але якім чынам людзі, якія не маюць бабруйскай прапіскі, прагаласавалі ў Бабруйску – застаецца ў сакрэце.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international