Барысаў. ТВК шэсць разоў засядала таемна

2010 2010-12-17T21:43:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/neturbavac.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу перадвыбарчай кампаніі Барысаўская тэрытарыяльная выбарчая камісія толькі адзін раз запрасіла на сваё паседжанне незалежных назіральнікаў. Яшчэ пра шэсць паседжанняў назіральнікаў у вядомасць не ставілі.

У Барысаўскай ТВК зарэгістраваны два незалежных назіральнікі: Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч. Яны запрашаліся на паседжанне раённай камісіі адзіны раз на працягу ўсёй перадвыбарчай кампаніі, калі абвяшчаліся вынікі праверкі  збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Якія пытанні вырашаліся камісіяй на астатніх шасці паседжаннях, застаецца таямніцай для назіральнікаў.

Сёння Алег Мацкевіч пабываў у Барысаўскай ТВК, каб даведацца, ці змогуць назіральнікі прысутнічаць падчас перадачы пратаколаў і бюлетэняў з участковых камісій у тэрытарыяльную. Сябры ТВК далі сваю згоду. Далі яны згоду і на прысутнасць назіральнікаў на паседжанні, якое пройдзе ў панядзелак, 20 снежня, і на якім будуць агучаны вынікі галасавання па пратаколах з участкаў.

Таксама назіральнік атрымаў згоду прысутнічаць на заўтрашняй сустрэчы сяброў Барысаўскай ТВК з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД, выканаўчым сакратаром Садружнасці Сяргеем Лебедзевым, які павінен прыбыць у Барысаў у суботу, 18 снежня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international