Барысаў. На прапанову назіральнікаў - матам

2010 2010-12-17T19:45:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svarka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нечаканую рэакцыю выклікала ў намесніка старшыні камісіі № 65 горада Барысава Васіля Зайцава падача назіральнікамі прапановы па ўдасканаленні працэдуры падліку галасоў. У прысутнасці сябраў камісіі і выбаршчыкаў ён заявіў: «Што вы х ... ёй займаецеся! Сядзіце тут і сядзіце! ».

Прапанова назіральнікаў Уладзіміра Баранава і Сяргея Халіманцэвіча была ў тым, каб сябры камісіі падлічвалі галасы выбаршчыкаў наступным чынам: адкрыццё скрыняў для галасавання і падлік галасоў робіцца асобна па кожнаму кандыдату па чарзе - спачатку падлічваюцца бюлетэні, якія знаходзіліся ў скрыні для датэрміновага галасавання, затым - знаходзіліся ў пераносных скрынях, якія выкарыстоўваліся пры галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў, і пасля гэтага - у скрынях для галасавання, якія знаходзіліся ў дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання. Сябры ўчастковай камісіі сартуюць бюлетэні са скрыні для галасавання, па галасах, па дадзеных за кожнага з кандыдатаў, а таксама па дадзеных супраць усіх кандыдатаў, і адначасова аддзяляюць несапраўдныя бюлетэні. Прапанова была пададзена ў пісьмовай форме.

«Мы папрасілі старшыню камісіі разгледзець нашу прапанову і зацвердзіць прапанаваны намі парадак падліку на паседжанні камісіі, - распавядае назіральнік Сяргей Халіманцэвіч.

- І тут намеснік старшыні Васіль Зайцаў ў прысутнасці сябраў камісіі, назіральнікаў, выбаршчыкаў і міліцыянта заяўляе: «Што вы х ... ёй займаецеся! Сядзіце тут і сядзіце! І не лезьце не ў сваю справу! ». Можа, учорашні выступ Лукашэнкі на камісію так падзейнічаў? »
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international