Віцебск: Намеснік старшыні камісіі паводзіць сябе па-хуліганску

2010 2010-12-17T19:24:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/draka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле  назіральніка Аляксея Кірылава, да яго кінуўся біцца намеснік старшыні камісіі ўчастка №1 Чыгуначнага раёну Віцебска. Назіральнік падаў скаргу ў пракуратуру.

Як распавёў Аляксей Кірылаў, 16 снежня ім было зафіксавана парушэнне: камісія пачала выдаваць выбаршчыкам бюлетэні ў абедзенны перапынак – да афіцыйнага адкрыцця выбарчага ўчастка.

-- Я зафіксаваў парушэнне і пайшоў падаваць скаргу ў камісію. Уся камісія накінулася на мяне, маўляў, нахабнік, сумлення ў цябе няма. Я хацеў усе гэта сфатаграфаваць, зняць на відэа. І тут намеснік старшыні пачаў хапаць мяне за рукі, спрабаваў выхапіць мабільны тэлефон, штурхаў мяне, гузік у куртцы выдраў. І яшчэ спрабаваў выштурхаць мяне з участка, за дзверы.

Аляксей Кірылаў распавёў, што ён стаў назіральнікам упершыню, і што з-за гэтага яму ўжо пагражалі наступствамі – да прыкладу, высяленнем з інтэрната. Іншага жытла ў хлопца няма, ён сірата. А.Кірылаў кажа, што перажыў сапраўдны стрэс ад такога стаўлення з боку камісіі, і не выключае, што ў дзень выбараў на ўчастак яго проста не пусцяць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international