Барысаў. Насуперак здароваму сэнсу ...

2010 2010-12-17T19:20:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-pahabau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Замест таго, каб перадаць пісьмовы адказ на заяву назіральніка яму ў рукі, сябры выбарчай камісіі № 12 горада Барысава вырашылі скарыстацца паслугамі пошты.Яшчэ ў першы дзень датэрміновага галасавання, 14 снежня, назіральнік Павал Пахабаў (на фота) напісаў у камісію заяву з просьбай дазволіць кругласутачна дзяжурыць на ўчастку. Да вечара яму ў вуснай форме адмовілі, але, паколькі заява была пісьмовай, абяцалі падмацаваць вусную адмову паперай.

Якое ж было здзіўленне назіральніка, калі ў яго прысутнасуі сябра камісіі запячатаў паштовы канверт з адмовай і адправіўся на пошту, каб адправіць яго Пахабаву на хатні адрас. «Я разумею, што парушэння заканадаўства тут няма - камісія можа даваць пісьмовы адказ на працягу трох дзён і перасылаць яго поштай, - распавядае Павел Пахабаў. - Але такія дзеянні, як адпраўка адказу па пошце, калі я сяджу літаральна ў пары метрах ад камісіі, проста супярэчаць разумнаму сэнсу. Што гэта? Дэманстратыўнае здзек?».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international