17 сакавіка адбыўся напад мiлiцыi на офiс брэсцкага гарадскога штаба Мiлiнкевiча.

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 19:00 офiс гарадскога штабу быў ачэплены мiлiцыяй. У гэты час у памяшканнi офiса знаходзiлiся 2 хлопцы i 2 дзеўчыны. Калi яны выйшлi, iх акружыла каля 20 мiлiцыянтаў, вялася здымка на камеру. Супрацоўнiкi мiлiцыi недвухсэнсоўна заявiлi, што пры наступным з'яўленнi ў гэтым офiсе людзей, iм будзе прад'яўлена беспадстаўнае абвiнавачванне ў незаконным пранiкненнi ў памяшканне.
Супрацоўнiкi штабу не выключаюць таго, што мiлiцыянтамi планавалася аблава на кiраўнiка абласнога выбарчага штабу Юрася Губарэвiча. Нагадаем, што ў Берасцi ўжо затрыманы давераная асоба Аляксандра Мiлiнкевiча Сцяпан Навасельчан, кiраўнiк гарадскога штабу Дзмiтрый Шыманскi, а таксама кiраўнiк абласной арганiзацыi партыi БНФ i сябра штабу Рыгор Бакiевiч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international