viasna on patreon

Баранавічы: У скрыню для галасавання пралазіць рука (фота)

2010 2010-12-16T18:46:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichu-skrynia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах на выбарчым участку № 54 (Баранавіцкі малочны камбінат, вул. 50 год БССР, 51) скрыня для галасавання такая старая і абшарпаная, што складаецца ўражанне, што яна была зроблена яшчэ ў сталінскія часы. Але гэта не самая цікавая асаблівасць “таталітарнай” скрыні. Найбольш уражвае назіральнікаў вялікая шчыліна паміж крышкай і пярэдняй сценкай скрыні: яна такая вялікая, што можна ўкідваць не толькі бюлетэні, але і прасунуць руку, нягледзячы на тое, што скрыня апячатана.

Іншыя скрыні хоць і новыя, але змацаваны шурупамі, якія ў начны час вельмі лёгка адкруціць і ўкінуць неабходную колькасць бюлетэней.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Фота: Скрыня з выбарчагаг ўчастку № 54

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства