viasna on patreon

Брэст: Абласная газета размясціла заклік галасаваць датэрмінова

2010 2010-12-16T18:20:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zaria-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнім нумары газеты «Заря», заснавальнікамі якой з'яўляюцца Брэсцкі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў, апублікаваны артыкул  “Датэрмінова - значыць зручна”, які фактычна заклікае выбаршчыкаў не чакаць 19 снежня, каб прагаласаваць. Аўтар публікацыі Яўген Літвиновіч пачынае свой артыкул наступнай фразай: "Як выкарыстоўваць выходную нядзелю ў асабістых мэтах і пры гэтым выканаць свой грамадзянскі абавязак? Зручнае рашэнне дылемы, якая часта ўзніка ў сілу жыццёвых акалічнасцяў, свядомаму выбаршчыку "падказвае" дзеючае не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету права галасаваць датэрмінова. У тым, што прапанаваны варыянт запатрабаваны электаратам, а, значыць, папросту неабходзен як альтэрнатыва выбарам у іх асноўны дзень".

Далей газета апісвае наведванне журналістамі некаторых участкаў для галасавання, дзе апыталі тых, хто вырашыў прыняць у выбарах датэрмінова. Сярод прыводзімых меркаванняў ёсць і такія: "ніякіх чэргаў, шуму і гармідару, ад якіх гарадскому чалавеку хочацца адпачыць у нядзелю", "калі верыць сіноптыкам, на выходныя будуць моцныя маразы, таму аддаў перавагу прагаласаваць крыху раней", "заўсёды хочацца выкарыстоўваць выходныя дні "па поўнай", з'ездзіць да бацькоў, напрыклад, ці перарабіць хатнія справы", "навошта чакаць 19 снежня, калі я даўно зрабіў свой выбар?" Зыходзячы з прыведзеных меркаванняў, не цяжка зрабіць выснову, што ў многіх выбаршчыкаў няма аб'ектыўных прычын для галасавання датэрмінова, аднак газетная публікацыя толькі заахвочвае гэту працэдуру.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства