Перашкоды ў дзейнасці назіральнікаў

2010 2010-12-16T17:34:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згодна з дадзенымі аналізу “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, падчас другога дня датэрміновага галасавання 10,5% назіральнікаў сутыкнуліся з рознага роду перашкодамі ў сваёй дзейнасці. Прыводзім некаторыя факты.

 

Брэст, Ленінскі р-н, участак для галасавання № 15

Старшыня камісіі ствараў перашкоды назіральніцы Вользе Маслоўскайя, якая хацела зрабіць здымкі пячаткі на скрыні для датэрміновага галасаваньня. Зрабіць гэта назіральніцы забаранілі і папярэдзілі, што рабіць нешта можна толькі з дазволу старшыні.

 

Гарадзенская вобл., г. Слонім, участак для галасавання № 26

Супрацоўнік міліцыі выдаліў з выбарчага ўчастка назіральніка Уладзіміра Літвіна падчас абедзеннага перапынку, а сам зачыніўся на выбарчым участку. Скрыню для галасавання перад гэтым апячаталі і змясцілі у пакойчыку, які спалучаецца з памяшканнем для галасавання.

 

Віцебская вобл, г. Орша, участак для галасавання № 14

Намеснік старшыні камісіі Азарава Элла Барысаўна пасля абеду не дапусціла ў памяшканне ўчастка назіральнікаў Малчанаву і Герасіменка, матывуючы тым, што не хапае месца (прыйшлі праўладныя назіральнікі).

 

Брэсцкая вобл., г.Баранавічы, участак для галасавання № 28

Старшыня камісіі Андрэй Капіца сварыўся на назіральніцу Таццяну Царук за тое, што яна падала скаргу ў пракуратуру аб вывазе з участка скрыні для датэрміновага галасавання 14 снежня пасля 19-00 у невядомым накірунку, адзначыўшы: куды хачу, туды і буду вывозіць.  15 снежня ў 19-00 на ўчастак прыбылі міжнародныя назіральнікі, і скрыню старшыня пакінуў на ўчастку, але пакой не апячатаны і без сігналізацыі.

 

Магілёўская вобл, г.Бабруйск, участак для галасавання №55

Не быў вывешаны пратакол з вынікамі галасавання. Назіральніку Людміле Каверынай не дазволілі назіраць, дзе заховаецца скрыня.

 

Мінск, Савецкі р-н, Мінск, участак для галасавання № 27

Старшыня какмісіі Раманчук Надзея Мікалаеўна забараніла назіральніку ад ГА "Цэнтар Супольнасьць" Андрэю Крэчку зрабіць фотакопію пратаколу.

 

Гомель, Чыгуначны р-н,  участак для галасавання № 44

Старшыня камісіі Седляр У.А. дазволіў назіральнікам Шапавалаву, Казіміравай знаходзіцца заняць месцы, адкуль скрыня для галасавання  знаходзіцца па-за полем іх зроку.

 

Мінская вобл, г. Жодзіна, участак для галасавання № 9

Старшыня камісіі Лобкіс А.С. не дазваляў назіральнікам Зубру і Альшэўскай назіраць працэс апячатвання сейфа і памяшкання для галасавання.

 

Мінск, Першамайскі р-н., участак для галасавання № 57

Старшыня камісіі не дазволіў назіральніку Шынкевічу С. сфатаграваць натоўп студэнтаў, пры паўторнай спробе -- выказаў пагрозу выдалення назіральніка з участку.

 

Магілёў, Ленінскі р-н, участак для галасавання № 60

Ад назіральнікаў хаваюцца дадзеныя пра сябраў камісіі і іншых назіральнікаў. Адмаўляецца ў праве азнаёміцца са спісам выбаршчыкаў на прадмет поўнага ўключэння ўсіх выбаршчыкаў у спісы.

 

Магілёў, Кастрычніцкі р-н, участак для галасавання №122

Назіральнікам адмовіліся прадставіць інфармацыю адносна дадзеных сяброў камісіі і назіральнікаў. Адмовіліся прадставіць дакументы ўчастковай камісіі для азнямлення.

 

Магілёў, Кастрычніцкі р-н, участак для галасавання № 123

Адмоўлена прадставіць для азнаямлення дакументы, з якімі працуе камісія, адмоўлена ў азнаямленні са спісамі выбаршчыкаў, спісамі сябраў камісіі і назіральнікаў. Старшыня камісіі пагражаў расправай назіральніку ад БХК Сямёнаву Генадзю Уладзіміравічу.

 

Магілёў, Ленінскі р-н, участак для галасавання  № 66

Месцазнаходжанне назіральнікаў не дазваляла назіраць за дзеяннямі сяброў камісіі. Назіральнікам адмовілі ў праве азнаёміцца з дакументамі выбарчай камісіі і спісамі сяброў камісіі і назіральнікаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international