Беларускія габрэі супраць "Русского вестника"( Прэс-служба БАЖ)

2003 2003-04-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адкрыты ліст на імя Генеральнага пракурора РБ В. Шэймана і старшыні Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў С. Буко.накіравалі днямі прэзідэнт Саюзу беларусіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчынаў Леанід Левін, прэзідэнт Аб'яднання юдэйскіх абшчынаў у Рэспубліцы Беларусь Эдуард Парыж, старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб'яднання ў РБ Юры Дорн і прэзідэнт рэлігійнага аб'яднання абшчынаў прагрэсіўнага юдаізма ў РБ Якаў Басін. Нагодай для звароту стала з'яўленне ў шапіках "Белсаюздруку" расійскай газеты "Русский вестник", якая, па назіраннях аўтараў ліста, займаецца "непрыкрытай прапагандай антысемітызму". У якасці аднаго з прыкладаў яны прыводзяць сакавіцкі нумар выдання (№5, 2003 г., артыкул "Ірак і храм Саламона" раба Божага Івана з Кіева), у якім распавядаецца пра нібыта габрэйскі звычай выкарыстоўваць ахвярную кроў у рытуальных мэтах.
"Супрацоўнікі сеткі рознічнага гадлю "амаль адзінагалосна сцвярджаюць, што такой газеты для рэалізацыі не замаўляюць...", але "атрымліваюць яе шапікі па асобай, як яны кажуць, разнарадцы кіраўніцтва "Саюздруку", - гаворыцца ў лісце. "Гэтыя факты пераконваюць нас у тым, што ў кіраўніцтве "Саюздруку" сапраўды ёсць супрацоўнікі, зацікаўленыя ў распаўсюдзе ў Беларусі такога роду прадукцыі".
Лідэры габрэйскіх аб'яднанняў патрабуюць забараніць распаўсюд газеты "Русский вестник" праз беларускі дзяржаўны рознічны гандаль. Яны нагадваюць, што наўмысныя дзеянні па распальванні нацыянальнай і рэлігійнай варожасці караюцца згодна з артыкулам 130 КК РБ, а выкарыстанне ў гэтых мэтах сродкаў масавай інфармацыі забараняецца арт. 5 дзейнага Закона аб друку і іншых СМІ. Напрацягу месяца аўтары ліста будуць чакаць адказу на свой запыт, заяўляючы, што пры адсутнасці належнага рэагавання звернуцца ў Савет Міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта. Аднак, як заявіў у інтэрвію прэс-службе БАЖ старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб'яднання ў РБ Юры Дорн, ён амаль упэўнены, што рэакцыя будзе, паколькі падпісанты ліста прадстаўляюць практычна ўсё габрэйскае насельніцтва Беларусі. "Сітуацыя такая, што ўлады будуць рабіць ўсе магчымае, каб яе выправіць. Тым больш, што справа з "Русским вестником" распачалася даволі даўно", - кажа ён. Яшчэ ўвосені мінулага года сп. Дорн накіраваў некалькі артыкулаў з гэтай газеты ў Камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў РБ. Камітэт прызнаў, што названыя артыкулы распальваюць нацыянальную і рэлігійную варожасць, і накіраваў сваё рэзюмэ ў Міністэрства інфармацыі, якое, у сваю чаргу, афіцыйна прадпісала рэспубліканскаму аб'яднанню "Белпошта" спыніць продаж гэтага выдання. Пэўны час гэтае прадпісанне выконвалася, але пры канцы лютага г.г "Русский вестник" зноў паступіў ў рознічны гандаль
.Прэс-служба БАЖ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international