«Унука» з роліка «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з універсітэту

2010 2010-12-15T18:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Загад рэктара аб адлічэнні падпісаны 15 кастрычніка. Увесь гэты час студэнт не ведаў, што ён ужо не мае права наведваць заняткі.

Пра адлічэнне яму паведамілі толькі ўчора. Паводле афіцыйнае версіі, якую пацвердзілі ў дэканаце, прычына адлічэння – пропускі заняткаў. У дэканаце адмовіліся каментаваць, колькі пропускаў маюць іншыя студэнты, ці не з’яўляецца адлічэнне Алега А. палітычным і дыскрымінацыйным.

Студэнт навучаўся на 5-м курсе на бюджэтным аддзяленні Белдзяржуніверсітэту на факультэце журналістыкі. Усе сесіі здаваў паспяхова, атрымліваў стыпендыю. “Зняцца ў роліку “Схавай пашпарт бабулі” мяне папрасіў сябра, рэжысёр роліку – Яўген Шапчыц, гэта была ягоная дыпломная праца, і я не бачыў нічога дрэннага ў тым, каб дапамагчы яму”, – кажа Алег А. Былы студэнт мае намер найбліжэйшым часам дамагчыся ад універсітэту адказу, чаму пра адлічэнне яму не паведамілі своечасова, а таксама не выключае, што абскардзіць рашэнне ў судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international