Брэст: Рымашэўскі заклікаў назіраць за выбарамі

2010 2010-12-15T18:25:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichu-sustr-rumash-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэты заклік кандыдат у прэзідэнты ад створанай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» агучыў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў Брэсцкім абласным палацы культуры прафсаюзаў.

На думку Віталя Рымашэўскага, пра тое, што ўлады настроены на фальсіфікацыю выбараў, стала ясна яшчэ падчас этапу фармавання выбарчых камісій, калі многім прадстаўнікам апазіцыйных палітычных партый і непадкантрольных дзяржаўным органам грамадскіх аб'яднанняў было адмоўлена ў сяброўстве ў гэтых выбаркамах. Затое ва ўчастковыя камісіі ў масавым парадку ўключаны актывісты БРСМ і «Белай Русі», якія не хаваюць сваёй адназначнай падтрымкі дзеючага прэзідэнта.

У такой сітуацыі, як лічыць Рымашэўскі, адзінай магчымасцю хоць нейкім чынам супрацьстаяць фальсіфікацыям з'яўляецца назіранне за выбарамі. Кандыдат у прэзідэнты распавёў прысутным на сустрэчы берасцейцам пра працэдуру, якая дазваляе зарэгістравацца ў якасці назіральнікаў, і зноў пацвердзіў сваё негатыўнае стаўленне да датэрміновага галасавання.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international