У незалежнага перыядычнага выданьня "Вольны горад" канфіскавалі оргтэхніку, каб спыніць выхад газеты

2006 2006-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка пасля 14.00 прадстаўнікі АМАПу, КДБ, а таксама Крычаўскага РАУС пад кіраўніцтвам начальніка міліцыі падпалкоўніка Алясандра Рабыкі (агулам больш за 20 чалавек) уварваліся ў прыватную кватэру крычаўскага прадпрымальніка Уладзіміра Кудраўцава - заснавальніка і выдаўца незарэгістраванай газеты "Вольны горад" - і забралі ўсю аргтэхніку, на якой рыхтавалася выданне. пра гэта паведаміў прэс-службе БАЖ рэдактар выдання Сяргей Няроўны.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў патлумачылі свае дзеянні падазрэннямі, што гэта менавіта тая аргтэхніка, што была нядаўна скрадзеная з цэнтральнай крычаўскай лякарні. Рэдактар газеты Сяргей Няроўны, са свайго боку, бачыць у гэтым жаданне паралізаваць выхад незарэгістраванага выдання, якое распаўсюджвалася ў трох раёнах. З яго словаў, выпуск газеты "Вольны горад", хутчэй за ўсё, сапраўды будзе спынены на няпэўны прамежак часу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international