viasna on patreon

Маладэчна: На просьбу забяспечыць захаванасць агітацыйных матэрыялаў – выклікалі міліцыю

2010 2010-12-13T19:47:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-universam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Універсам “Чыгуначны” ўжо не першыя выбары адзначаецца тым, што ў ім рэгулярна знікаюць агітацыйныя матэрыялы апазіцыйных кандыдатаў. Рашэннем райвыканкама №900 універсам вызначаны як месца для размяшчэння выбарчай агітацыйнай прадукцыі. Тым жа самым рашэннем адказнасць за захаванасць матэрыялаў ускладзена на кіраўнікоў арганізацый, дзе матэрыялы размяшчаюцца.

На мінулым тыдні з “Чыгуначнага” неаднаразова знікаў плакат Рыгора Кастусёва. Актывіст каманды кандыдата Валянцін Цішко звяртаўся да кіраўніцтва крамы з просьбай забяспечыць захаванасць матэрыялаў, на што яму адказалі, што працаўнікі крамы за гэта не адказныя.

У чарговы раз, убачыўшы адсутнасць плаката, Валянцін запатрабаваў “Кнігу скаргаў”. У адказ на гэта загадчыца аддзела выклікала міліцыю. Прыбыўшы ўчастковы запэўніваў, што кіраўніцтва крамы не нясе адказнасці за размешчаныя матэрыялы. Пасля складання пратакола ён паведаміў, што разбіральніцтва будзе доўжыцца 10 дзён.

Па выніках здарэння з дапамогай праваабаронцы Аляксея Хвосціка была складзена заява ў райвыканкам з просьбай абавязаць кіраўніцтва ўніверсама “Чыгуначны” выдзеліць бяспечнае для размяшчэння матэрыялаў месца. Таксама была накіравана заява на імя начальніка РАУС з просьбай абавязаць участковага інспектара, які ўдзельнічаў у разбіральніцтве, вывучыць Выбарчы кодэкс і адпаведнае рашэнне райвыкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства