Салігорск: Паляванне на агітатараў

2010 2010-12-12T15:28:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі салігорскага перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева скардзяцца на перашкоды з боку праваахоўных органаў, ведамаснай аховы і адміністрацый прадпрыемстваў падчас распаўсюду агітацыйных матэрыялаў.

Раніцай 9 снежня прадстаўнік штаба У.Някляева Святлана Кірыленка распаўсюджвала брашуры з праграмай кандыдата каля аўтобуснага прыпынку 2 рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій". Праз нейкі час да яе падышоў супрацоўнік аховы прадпрыемства і, не называючы свайго імя і прозвішча, у грубай форме запатрабаваў сысці.

- Я яму паведаміла, што не знаходжуся на тэрыторыі прадпрыемства, супрацьпраўных дзеянняў не здзяйсняю і запатрабавала яго прадставіцца. Ахоўнік мае словы праігнараваў, схапіў за вопратку і, нічога не патлумачыўшы, пацягнуў у памяшканне службы аховы. На шчасце, пад'ехаў аўтобус, з якога пачалі выходзіць людзі. Ахоўнік адпусціў мяне і сышоў, - распавядае Святлана Кірыленка. - Але праз некалькі хвілін ахоўнікаў стала ўжо двое. Яны заявілі, што маюць вуснае ўказанне райвыканкаму, якое забараняюче распаўсюджваць перадвыбарчую інфармацыю каля прадпрыемства. Пачалі мяне абражаць. Паводзілі сябе груба, зноў спрабавалі зацягнуць мяне ў памяшканне аховы. Хвілін праз пяць з'явіўся іх начальнік, які загадаў пакінуць мяне ў спакоі.

Каля тэрыторыі 4 рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій" прыкладна ў гэты ж час адбылася падобная сітуацыя з прыхільнікамі У.Някляева Андрэем Тычынай і Наталяй Кучынскай. Агітатары вырашылі пакінуць некалькі ўлётак на аўтамабілях на аўтастаянцы побач з прадпрыемствам.

- Праз некалькі хвілін з'явіўся мужчына, які пачаў "махаць рукамі" і спрабаваў нас затрымаць. Прадставіўся начальнікам "рудніка". Сказаў, што здыме са сваёй машыны супрацьдажджавыя шчоткі і паведаміць у міліцыю, што нібыта гэта агітатары Някляева іх скралі. Потым з'явіўся начальнік па ідэалагічнай працы. У руках ён трымаў плакат з праграмай Някляева, які мы з дазволу аховы змясцілі на прахадной на дзень раней. Ідэолаг заявіў, што будзе пісаць скаргу ў выбарчую камісію аб незаконным размяшчэнні плаката на тэрыторыі прадпрыемства, - паведаміў Андрэй Тычына.

Увечары таго ж дня А.Тычына быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў пастарунак. Нагодай для гэтага стала скарга работніка адной з гандлёвых кропак горада, які палічыў незаконнымі дзеянні агітатара пры размяшчэнні агітацыйнай прадукцыі на адным з аўтобусных прыпынкаў. Малады чалавек правёў у аддзяленні міліцыі каля 40 хвілін. Пасля пісьмовай дачы тлумачэнняў А.Тычына быў вызвалены.

У сувязі з гэтымі інцыдэнтамі салігорскі штаб У.Някляева накіраваў скаргу ў раённую выбарчую камісію з патрабаваннем праінфармаваць службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый горада, і найперш ААТ "Беларуськалій", аб недапушчальнасці такіх паводзінаў іх супрацоўнікаў у будучыні. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international