Вялікая Машчаніца: Назіральніца ўражана афармленнем участка

2010 2010-12-11T14:41:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialunichu-agit-uchast-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 снежня ў вёсцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці на ўчасткку для галасавання №17 назіральнікам ад Руху БНФ “Адраджэнне” была зарэгістравана Тамара Вырвіч (на фота). Яна распавядае:

- Калі я падыйшла да Вялікамашчаніцкага ўчастка, мне проста стала дрэнна. Я ўзгадала тыя часы, калі паўсюдна віселі лозунгі: “Планы партии – планы народа”. І мяне літаральна прывёў у шокавы стан лозунг: “Стабильная власть – проверенная времнем власть”, які вісеў над участкам для галасавання.

Тамара Вырвіч распавяла, што яшчэ больш яе здзівіла агітацыя за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка, якую яна ўбачыла ў памяшканні Вялікамашчаніцкай школы: “Беларусь – Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка”.

- Я не разумею, чаму лозунгам, што Беларусь – гэта менавіта Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, мае права карыстацца дзеючы кіраўнік краіны. У майго мужа загінулі падчас Вялікай айчыннай вайны два дзяды, дзядзька, а яго роднага бацьку Івана Цімафеевіча Вырвіча растрэльвалі фашысты. А хто ж тады продкі майго мужа, якія ляжаць у гэтай зямлі?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international