Віцебск: Саннікаў сабраў поўную залу

2010 2010-12-11T10:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-sustr-sannik-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, якая праходзіла ў актавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна, сабралася больш за 250 чалавек. Гэта найбольшая колькасць выбаршчыкаў, якія прысутнічалі на падобных сустрэчах.

Разам з Андрэем Саннікавым у Віцебск прыехалі вядомы навуковец-эканаміст Леанід Злотнікаў, старшыня Вярхоўнага Савета 12 склікання, генерал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб і  былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў генерал Валерый Фралоў. Усе чацвера адказвалі на пытанні выбаршчыкаў, якія тычыліся эканомікі, сацыяльнай сферы і культурнага жыцця Беларусі.

Усе ахвотныя яшчэ да пачатку сустрэчы маглі атрымаць агітацыйныя матарыялы – іх раздавалі віцебскія моладзевыя актывісты. А яшчэ ўважлівыя выбаршчыкі заўважылі, што ў Першамайскім раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі вядзецца ненавязлівая, але і непрыхаваная агітацыя за дзеючага прэзідэнта: побач з плакатам пра дату выбараў размешчаны вялікі каляровы партрэт Аляксандра Лукашэнкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international