viasna on patreon

“Бабруйскае жыццё”: Нечаканы анонс сустрэч з апазіцыйнымі кандыдатамі

2010 2010-12-10T18:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-zucce-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нечакана для бабруйскіх каманд апазіцыйных кандыдатаў газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” размясціла ў нумары 99-м ад 10 снежня нататку “Встречи с кандидатами”. У ёй пазначаны час, дзень і месцы сустрэч Рыгора Кастусёва, Яраслава Раманчука і Міколы Статкевіча з выбаршчыкамі.

Цікава, што нататка была апублікаваная па ініцыятыве рэдакцыі і абсалютна бясплатна. Для параўнання, за публікацыю невялікай аб’яўкі ў газеце “Коммерческий курьер” рэдакцыя запрасіла даволі вялікую суму - па тарыфу камерцыйных абвестак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства