viasna on patreon

Слуцк. Агітацыйныя матэрыялы Саннікава зафарбавалі - пададзена скарга

2010 2010-12-10T13:46:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/psavanyjaagitplakatysluck1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладзімір Лемеш, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, 9 снежня звярнуўся са скаргамі ў Слуцкую раённую выбарчую камісію і Слуцкі райвыканкам.

"Мы выявілі, што на многіх тумбах плакаты ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава заклейваліся і пашкоджваліся. Каля тумбы каля ўніверсама № 32 па вуліцы Багдановіча нашы актывісты зрабілі заўвагу маладым людзям, якія заклейвалі агітацыйныя матэрыялы ў падтрымку Саннікава велізарнымі рэкламнымі плакатамі. У адказ яны сказалі, што робяць гэта па загадзе начальства. Па загадзе якога начальства - патлумачыць адмовіліся. Таксама агітацыйныя плакаты Саннікава псаваліся сіняй фарбай".

На думку даверанай асобы Саннікава, гэтыя факты сведчаць аб парушэнні арт.45 Выбарчага кодэкса, у адпаведнасці з якій "не дапускаюцца зняццё, заклейванне, замазванне, пашкоджанне плакатаў, калі гэтыя плакаты выраблены і размешчаны з захаваннем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь". Да скаргаў прыкладзены фотафакты. Аб перашкодах у агітацыі за дэмакратычнага кандыдата штаб Саннікава праінфармаваў назіральнікаў АБСЕ.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства