viasna on patreon

Ушацкі “Патрыёт”: “Выбар зразумелы”

2010 2010-12-10T11:12:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ushachy-patriet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ушацкая раённая газета “Патрыёт” напярэдадні выбараў размясціла на сваіх старонках артыкул  “Наш выбар” – гутарку з начальнікам аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама В.М. Захарэнка. Спадарыня Захарэнка раскрытыкавала праграмы фактычна ўсіх незалежных кандыдатаў, умудрыўшыся пры гэтым ні разу не агучыць ніводнага прозвішча.

Першае ж карэспандэнцкае пытанне агулам абвінавачвае ўсіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта толькі ў жаданні заняць гэтую пасаду, “а што рабіць далей у перадвыбарных праграмах так дакладна і не абазначана”. Пасля агульных жа абвінавачванняў у крытыканстве і прызываў да непатрэбных народу рэвалюцый, дэкларуецца, што “рэспубліка дынамічна ідзе наперад і шматлікія праблемы здымаюцца эвалюцыйным шляхам”. Напрыклад, нядаўняя адмена шэрагу ільготаў была насмарэч зроблена “з мэтай павышэння эфектыўнасці і адраснасці дзяржаўнай падтрымкі малазабяспечаных і іншых катэгорый грамадзян”. Тут жа пры гэтым сцвяржаецца, што “з былых краін СССР Беларусь больш за ўсіх выдаткоўвае на сацыяльную палітыку”.

Напрыканцы артыкула выбаршчыкам прапануецца добра падумаць, “якімі шляхамі заклікаюць нас ісці далей многія кандыдаты, і дзеючы Прэзідэнт, і тады выбар стане зразумелым”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства