Барысаўская дзяржгазета: Усё выдатна, і ніякіх выбараў

2010 2010-12-09T21:27:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adzinstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За дзесяць дзён да выбараў прэзідэнта газета Барысаўскага райвыканкама “Адзiнства” ў свежым нумары ні разу не ўзгадала пра галоўную палітычную падзею.

Затое там шмат сказана пра “дасягненні” цяперашняй улады і яшчэ больш пра тое, як выдатна будзе жыць усім жыхарам Барысава ў надыходзячай пяцігодцы. Дзіўна пры гэтым, што само наступленне “лукашэнкаўскай” пяцігодкі з яе грандыёзнымі планамі, не ставіцца пад сумнеў.

Чатыры паласы газеты цалкам прысвечаны цяперашняй палітыцы дзяржавы. Вядома ж, амаль дзве паласы аддадзены на інфармацыю з Усебеларускага сходу пад загалоўкам “А.Р.Лукашэнка: “Мы наблізіліся да галоўнай мэты - высокага ўзроўню і якасці жыцця народа”. Яшчэ адзін матэрыял прысвечаны сустрэчы старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры з жыхарамі горада. І, нарэшце, цэлая паласа адведзена пад інтэрв'ю са старшынёй мясцовага райвыканкама, які, вядома ж, абяцае цудоўнае жыццё ў наступным пяцігоддзі і нагадвае чытачам, якім клопатам яны акружаны з боку дзяржавы і ўлады.

Увогуле, усё выдатна. І ніякіх выбараў…             

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international