Актывісты кампаніі “Грамадзянін” зладзілі акцыю ля Белтэлерадыёкампаніі

2010 2010-12-04T12:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яе мэтай было нагадаць дзяржаўнаму тэлебачанню, што ўсе кандыдаты на прэзідэнцтва маюць роўныя правы ў доступе да СМІ і непрадузятае асвятленне дзейнасці кожнага.

Увечары 3 снежня актывісты разгарнулі плакаты з намалёваннымі тэлевізарамі і лагатыпамі кандыдатаў. Пад кожным з іх было напісана, колькі часу было адведзена на ТБ таму ці іншаму кандыдату. Надпіс пад тэлевізарам з афіцыйным гербом абвяшчала: “Яму трэба больш астатніх?”.

Як паведаміў актывіст кампаніі Вячаслаў Дзіянаў, яны таксама перадалі зварот на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага. У ім спадару Зімоўскаму нагадалі, што згодна з маніторынгам БАЖ і прамежкавай справаздачай місіі замежных назіральнікаў АБСЕ, дзяржаўнае радыё і тэлебачанне зашмат увагі надаюць асобе ідзейнасці аднаго з кандыдатаў, фактычна ігнаруючы ўсіх астатніх. “Грамадзянін” жа настойвае на роўным доступе ўсіх кандыдатаў да СМІ, гаворыцца ў звароце.

Як распавёў Вячаслаў Дзіянаў кампанія мае намер у білжэйшыя дні правесці яшчэ шэраг акцый, прысвечаных выбарчай кампаніі, у прыватнасці, датэрміноваму галасаванню.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international