viasna on patreon

Галоўны прэтэндэнт на пост № 1 ужо вырашыў, як лепш жыць

2010 2010-12-07T18:43:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agit-lukashenka1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія, трэба сказаць, нятанныя агітацыйныя плакаты вісяць ўнутры дома на праспекце Пераможцаў ўжо другі дзень запар.

Прычым у плакат з надпісам "Беларусь" упіраешся позіркам проста пры выхадзе з ліфта. Другі плакат вісіць на дзвярах пры выхадзе на вуліцу.

Дарэчы, плакат з нябёсамі, надпіс на якім сыходзіць як лесвіца ў неба, навявае, сапраўды біблейскія матывы пра шлях ў нябёсы - да лепшага жыцця.

Ну, і натуральна, што прозвішча, імя дзеючага прэзідэнта сакраментальна проста-ткі ўпісаны ў назву краіны, што ўяўляецца «вельмі арганічным» апошнія 16 гадоў.

Ні аднаго плаката іншых кандыдатаў у дадзеным доме не назіраецца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства