viasna on patreon

Гродзеншчына: у Мастах і Гродна ўчасткі своечасова не абсталяваныя інфармацыйнымі стэндамі

2010 2010-12-07T15:45:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuhlej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Кухлей

Дзмітрый Кухлей

Мастоўскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзмітрый Кухлей, Уладзімір Шчэкарэвіч і Алена Давідовіч накіравалі скаргу ў раённую выбарчую камісію на прадмет адсутнасці стэндаў з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на ўчастках для галасавання ў Мастоўскім раёне. Копіі гэтай заявы пасланыя таксама ў ЦВК і місію АБСЕ.

Заяўнікі сцвярджаюць, што на 12.00 6 снежня 2010 года на Савецкім участку для галасавання №3, Кіраўскім участку для галасавання №4, Цэткінскім участку для галасавання № 5, Будаўнічым участку для галасавання № 6 адсутнічалі стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў. Тым сама наўпрост парушаны артыкул 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які дакладна вызначае, што такія стэнды мусяць з’явіцца не пазней 14 дзён да выбараў.

Заяўнікі просяць правесці праверку вышэйазначанага факту і даць належную ацэнку дзеянням службовых асобаў, якія не забяспечылі своечасовае выкананне выбарчага заканадаўства, а таксама пракантраляваць забеспячэнне ўчасткаў інфармацыйнымі матэрыяламі. Аналагічную скаргу накіраваў у раённую камісію і сябра Партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” Лявон Карповіч, сябра ўчастковай камісіі Лунненскага ўчастка для галасавання №19.  

Выявілася, што і ў Гродне ёсць участкі, не абсталяваныя своечасова інфармацыйнымі стэндамі. Праваабаронца з БХК Раман Юргель устанавіў факт, што на 6 снежня такіх стэндаў не было на ўчастках №№97-101. Хоць 2 га снежня на паседжанні абласной выбарчай камісіі яе старшыня Валерый Саўко ў прысутнасці назіральнікаў місіі АБСЕ запэўніваў у своечасовым выстаўленні выбарчай інфармацыі.      

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства