Прадпрымальнікі Аляксандар Макаеў і Аляксандар Прысмакоў арыштаваныя на 15 і 10 сутак

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менска судзілі апошніх затрыманых удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам, што адбылася ўвечары 12 сакавіка, паведаміла радыё Свабода.
Старшыню Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менску Аляксандра Макаева і дырэктара адной з мінскіх фірмаў Аляксандра Прысмакова міліцыянты абвінавачвалі за тое, што яны актыўна ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным мітынгу, выкрыквалі антыдзяржаўныя лёзунгі і г.д.
Міліцыянты палку сьпецпрызначэньня прызналіся ў судзе, што вызначалі аб'екты для затрыманьня паводле ўласных крытэраў. Так, напрыклад, Аляксандра Прысмакова яны затрымалі, бо ён выглядаў падазрона: "быў апрануты, як іншаземец", "хадзіў з аднаго канца пляцоўкі ў другі" і "нешта здымаў на камэру".

Аляксандар Макаеў жа, са слоў міліцыянтаў, выкрыкваў антыдзяржаўныя лёзунгі: "Беларусь у Еўропу!" і "Свабоду Беларусі!"

Сьведкі затрыманых сьцьвярджалі, што ні Макаеў, ні Прысмакоў ніякіх лёзунгаў не выкрыквалі, а спакойна слухалі выступ Мілінкевіча, але судзьдзі да іхных паказаньняў не прыслухаліся.

У выніку судзьдзя Ўладзімер Карноў пакараў Аляксандра Макаева 15-сутачным арыштам, а ягоная каляжанка Юлія Лукомская прысудзіла Аляксандру Прысмакову 10 сутак.

Аляксандар Макаеў так пракамэнтаваў судовае рашэньне: " Я пераканаўся, што ў нас справядлівага правасудзьдзя, на сёньняшні дзень, не існуе. Гэта відно ня толькі па маім, а й па шматлікіх апошніх рашэньнях адносна палітычна актыўных грамадзянаў. Калі ты маеш сваю ўласную думку, - за гэта караюць".

А вось камэнтар да судовага рашэньня Аляксандра Прысмакова: "Я лічу гэта заказной справай. Усім аднолькавы прысуд. Усім, каго арыштавалі ў гэты дзень — ня толькі на гэтым мітынгу, але й на папярэдніх. Усе, каго затрымалі, лічаць, што гэта зроблена для таго, каб нэўтралізаваць актыўную частку выбарцаў".

За ўдзел у сустрэчах з Аляксандрам Мілінкевічам 12 сакавіка арыштамі пакарана 12 чалавек, сярод якіх пяць грамадзянаў Украіны, а яшчэ на 3-х накладзены штрафы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international