Барысаў. Валанцёра каманды Саннікава затрымалі ... і адпусцілі

2010 2010-12-02T17:52:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння раніцай валанцёра перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Алесю Ясюк на вакзале чыгуначнай станцыі "Барысаў" затрымаў нарад транспартнай міліцыі, калі яна прыклейвала плакат з партрэтам кандыдата ў дазволеным для агітацыі месцы.

Яшчэ два дні таму Алеся Ясюк звярталася да адміністрацыі вакзала з просьбай дазволіць наклеіць плакат Саннікава ў дазволеным для агітацыі месцы. Яна атрымала дазвол, павесілі плакат, а сёння раніцай выявіла, што плакат сарваны. Тады яна вырашыла зноў павесіць плакат у тым жа месцы. У момант налепвання яе затрымаў нарад транспартнай міліцыі і правёў у апорны пункт, які знаходзіцца ў будынку вакзала.

Каля паўгадзіны доўжылася разбіральніцтва. За гэты час у апорны пункт была выкліканая дзяжурная па вакзале, якая ў сваю чаргу звязалася з прадстаўніком адміністрацыі. Прадстаўнік адміністрацыі растлумачыў транспартным міліцыянтам, што валанцёр не рабіла нічога забароненага. Пасля гэтага Алесю Ясюк адпусцілі, не складаючы пратаколу аб затрыманні.

Дзіўна пры гэтым, што кампанія па выбарах прэзідэнта доўжыцца ўжо два месяцы, а міліцыянты не знайшлі час даведацца, што можна рабіць валанцёрам, а што забаронена.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international