Кандыдаты ў Прэзідэнты прапаноўваюць прыняць Дэкрэт аб сябрах участковых камісій з правам дарадчага голасу

2010 2010-11-30T19:01:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ruka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мэта прыняцця Дэкрэта - рэалізацыі палажэнняў Выбарчага кодэкса аб роўнасці правоў і абавязкаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Адпаведны зварот у адрас дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўжо падпісалі Д. Ус, М. Статкевіч, А. Міхалевіч, Я. Раманчук, В. Цярэшчанка.

Сваю прапанову яны матывуюць тым, што ўчастковыя камісіі "фактычна сфармаваны з прадстаўнікоў аднаго кандыдата ў Прэзідэнты - дзеючага Прэзідэнта. Абсалютная большасць прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў з'яўляюцца сябрамі  прапрэзідэнцкіх арганізацый, такіх як "Белая Русь" і БРСМ ". Да таго ж "большасць участковых камісій сфармавана па вытворчаму прынцыпу: на чале камісіі - кіраўнік або намеснік кіраўніка дзяржаўнага прадпрыемства (установы), а сябры камісіі - яго непасрэдныя падначаленыя. У той жа час кіруючы склад дзяржаўных прадпрыемстваў (устаноў) знаходзіцца ў прамым падначаленні і залежнасці ад прэзідэнцкай выканаўчай вертыкалі ".

Зыходзячы з вышэйпаказанага, альтэрнатыўныя кандыдаты ў Прэзідэнты прапануюць Аляксандру Лукашэнку "прыняць Дэкрэт аб сябрах участковых камісій з правам дарадчага голасу, прадугледзеўшы ў ім права кожнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь са дня рэгістрацыі накіраваць у кожную ўчастковую камісію па аднаму сябру камісіі з правам дарадчага голасу" .

Падпісанты звароту лічаць, што "выданне такога Дэкрэта павысіць клімат даверу ў краіне, будзе спрыяць прызнанню вынікаў выбараў унутры краіны і ў міжнароднай супольнасці".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international