viasna on patreon

Смаленская друкарня скасавала дамову з газетай "Товарищ"

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба БАЖ паведаміла, што 13 сакавіка ў рэдакцыю газеты "Товарищ" прыйшла тэлеграма ад генеральнага дырэктара ААТ "Смаленскі паліграфічны камбінат" сп-ра Гучава, які паведаміў пра скасаванне дамовы на друк выдання. Прадпрыемства спасылаецца на адсутнасць тэхнічных магчымасцяў, аднак галоўны рэдактар выдання лічыць дзеянні друкарні следствам ціску беларускіх уладаў і наўпрост звязвае гэта з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў.

"У сувязі з адсутнасцю свабодных магутнасцяў, недахопам абаротных сродкаў, якія не дазваляюць рабіць закупку матэрыялаў для вашых замоваў, камбінат пведамляе вам пра скасаванне дамовы", - гаворыцца ў тэлеграме А. Гучава.
Як паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар выдання Сяргей Вазняк, яшчэ раніцай ён атрымаў са Смаленску рахунак-фактуру на аплату новага нумару газеты. "Такім чынам, выхад апошняга перад выбарамі нумару газеты "Товарищ" сарваны", - рэзюмуе С. Вазняк.
"У мяне ёсць усе падставы думаць, што на кіраўніцтва паліграфкамбінату беларускія ўлады аказалі ціск, таму што мы год супрацоўнічалі з гэтым прадпрыемствам без усялякіх збояў. Відавочна, напярэдадні выбараў у Беларусі ў справу ўмяшаліся тыя сілы ў Расіі, якія аказваюць падтрымку Лукашэнку", - лічыць галоўны рэдактар.
С. Вазняк кажа, што рэдакцыя будзе судзіцца са Смаленскім палграфкамбінатам (паколькі ў дамове не абумоўлена гэткае тэрміновае скасавання без згоды абодвух бакоў), а таксама збіраецца шукаць іншых магчымасцяў друкавацца ў
суседніх краінах. "Але гэта ўжо, відавочна, будзе пасля выбараў", - дадае С. Вазняк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства