viasna on patreon

Пракурор палічыў, што Башуру пакаралі мякка

2010 2010-11-20T15:56:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bashura-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 лістапада актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», паэта Міхася Башуру зноў будуць судзіць за памылку ў даведцы на атрыманне крэдыту.

Сёлета 19 кастычніка суддзя Савецкага раёну сталіцы Кірыл Палулех прызнаў Башуру вінаватым у парушэнні артыкулу 380 Крымінальнага кодэкса (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) і вынес штраф у памеры 500 базавых велічыняў (17 мільёнаў 500 тысяч рублёў).  Мелася на ўвазе даведка пра прыбыткі, афармляючы якую, Башура няслушна пазначыў лічбы сваіх заробкаў.

Башура і яго адвакат не пагадзіліся з прысудам і падалі скаргу ў суд, патрабуючы апраўдання. Але ў адказ пракурор Савецкага раёна заявіў, што Башура атрымаў занадта мяккі прысуд і просіць адмяніць рашэнне суда і прызначыць новае расследванне, каб затым разгледзіць гэтую справу ў тым жа самым судзе але ў новым складзе суддзяў.

- Літаральна на днях я атрымаў ліст ад суддзі, які мяне судзіў, пра тое, што мая справа накіравана ў гарадскі суд. Разам з нашымі скаргамі, маёй скаргай і адваката Сідаронкі, таксама з пратэстам пракурорскім справа накіравана ў гарадскі суд для разгляду. Разгляд прызначаны на 30-е на 11.30, - расказаў Радыё Рацыя Міхась Башура.

Сам Міхась Башура ўпэўнены, што гэты пераслед мае палітычны характар, і што гэткім чынам яго караюць за актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства