Салігорск: На сустрэчу з Саннікавым прыйшло менш людзей, чым чакалася

2010 2010-11-28T20:25:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-sustr-sannikau-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым у Салігорску адбылася без асаблівых эксцэсаў. Мяркуемага прыезду кандыдата ад БХД Віталя Рымашэўскага ўвогуле на адбылося.

Пасля этапу па зборы подпісаў стала зразумела, што Андрэй Саннікаў з'яўляецца адным з найбольш рэйтынгавых кандыдатаў у Салігорскім рэгіёне. Жыхары сталіцы шахцёраў змаглі асабіста сустрэцца з ім у Гарадскім палацы культуры напрыканцы першага агітацыйнага тыдня.

- На сустрэчу з кандыдадам прыйшло ўсяго каля адной, максімум двух сотняў чалавек. Пры гэтым значную частку іх складалі супрацоўнікі выканкаму, міліцыі і прадзяржаўных грамадскіх арганізацый. Таму без, мякка кажучы, правакацыйных пытанняў не абышлося, - кажа Аляксей Валабуеў, які наведаў сустрэчу.

Па водгуках іншых удзельнікаў, жывая сустрэча з Аднрэем Саннікавым пакінула значна больш станоўчых уражанняў, чым яго папярэдні тэлевыступ. Аднак многія ўзгадвалі прыезд Аляксандра Мілінкевіча падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 году, калі гэтая ж зала была цалкам запоўненая, людзі стаялі ў праходах, у фае і нават слухалі прамову кандыдата на вуліцы праз гучную сувязь, бо ў зале ў будынку Палацу культуры наўпрост не хапала месца.

Уладзімір Лемеш, давераная асоба Андрэя Саннікава, тлумачыць нешматлікасць сустрэчы перашкодамі з боку ідэалагічных структур горада. Па ягоных словах, кожная спроба размясціць абвестку пра прыезд кандыдата ва ўстановах і прадпрыемствах гораду патрабавала шматгадзінных узгадненняў з кіраўніцтвам арганізацыі і раённымі ідэолагамі. А спроба даць аўдыёабвестку праз Інфармацыйны цэнтр на гарадскім рынку "Кастрычніцкі" увогуле пацярпела фіяска. Пасля двухдзённых узгадненняў дазволу на гэта ў ідэалагічных службах Уладзімір Лемеш атрымаў адмову ад кіраўніцтва рынку.

Па меркаванні салігорскіх актывітаў, ужо зараз зразумела, што далёка не ўсе кандыдаты будуць здольны правесці якасную агітацыйную кампанію ў рэгіёне. Так, напрыклад, анансаваны прыезд у Салігорск кандыдата Віталя Рымашэўскага 27 лістапада зусім не адбыўся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international