Пінск: Агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзідэнты няма

2010 2010-11-28T02:57:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-agit-niama-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на тое, што з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты прайшло ўжо дзесяць дзён, у Пінску так і не з’явіліся іх агітацыйныя плакаты і ўлёткі. Згодна з рашэннем Пінскага гарвыканкаму, агітацыйныя матэрыялы можна размяшчаць на рэкламных тумбах, інфармацыйных стэндах ў ЖЭСах, парках, гатэлях і рынках. Аднак па сённяшні дзень гэтыя месцы застаюцца вольнымі ад перадвыбарчай агітацыі.

Штабы кандыдатаў у прэзідэнты застылі ў незразумелым “анабіёзе”. Аднак, калі яны актывізуюцца, то ў іх можа ўзнікнуць праблема. Для плакатаў дзесяці кандыдатаў на адведзеных інфармацыйных стэндах у ЖЭСах, парках і кірмашах проста фізічна не хопіць месца. Усталёўваць дадатковыя стэнды ніхто не збіраецца. Застаюцца толькі некалькі рэкламных тумбаў, але на іх трэба будзе канкураваць з камерцыйнай інфармацыяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international