Гродна: Суды на баку ЦВК

2010 2010-11-27T11:22:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гродзенскі праваабаронца з БХК Раман Юргель (на фота) атрымаў адказ з вызначэннем Вярхоўнага суда, куды ён звяртаўся са скаргай на пастанову ЦВК ад 18 лістапада, паводле якой Аляксандар Лукашэнка быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Праваабаронца звяртаў увагу Вярхоўнага суда на тое, што Аляксандар Лукашэнка не павінен быць зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты, паколькі была парушана Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Суддзя Вярхоўнага суда Г. Жукоўская прагназавана адмовіла ў распачынанні справы па дадзенай скарзе.

Паралельна Раман Юргель атрымаў вызначэнне судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. Правабаронца падаваў скаргу ў суд Маскоўскага раёна г. Мінску, даводзячы незаконнасць рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Вызначэннем гэтага суда ад 7 кастрычніка ў распачынанні справы было адмоўлена. Сваім парадкам судовая калегія ў складзе суддзяў Н. Жупікавай, Е. Пруднікавай, А. Крапіўкі пакінула гэтае вызначэнне без зменаў, а скаргу без задавальнення.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international