viasna on patreon

Мінгандлю папярэдзіла "Информ-прогулку"

2010 2010-11-25T17:07:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства гандлю высветліла, што ў некалькіх выпусках недзяржаўнага выдання ў маі 2010 г. размяшчалася рэклама тэлеканала «Белсат TV» «без указання наймення, уліковага нумару плацельшчыка замежнага рэкламадаўца».

Паводле ліста, падпісанага 18 лістапада намеснікам міністра І. Наркевічам, тым самым газета парушыла п.4 арт. 10 закона «Аб рэкламе». Таму Мінгандлю «ПАПЯРЭДЖВАЕ рэдакцыю... аб недапушчальнасці размяшчэння (распаўсюду) неналежнай рэкламы».

А паколькі за згаданае правапарушэнне прадугледжана таксама адміністратыўная адказнасць, прадстаўніка рэдакцыі выклікаюць у Мінгандлю для складання пратаколу.

«Запрашэнне» было на 25 лістапада, аднак заснавальнік «Информ-прогулки» Андрэй Вышынскі адмовіўся ісці ў міністэрства. У афіцыйным лісце няправільна ўказана назва прадпрыемства, на якое ўскладзены функцыі рэдакцыі — замест ПВГУП (прыватнае вытворчае гандлёвае унітарнае прадпрыемства) «Информ-прогулка» у ім фігуруе ПВГУП «Вита-Информ». Між тым, летась прадпрыемства прайшло перарэгістрацыю.

«Парушэнне з нашага боку сапраўды ёсць. Але тыя, хто адсочвае выкананне намі заканадаўства, таксама павінны быць дакланымі ў фармулёўках», — заначыў сп. Вышынскі ў гутарцы са службай маніторынгу ГА «БАЖ» і заявіў, што будзе чакаць паперы з указаннем правільнай назвы свайго прадпрыемства.

Мінгандлю зацікавілася газетамі, якія рэкламуюць «Белсат»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства