Віцебск: Барыса Хамайду трымалі ў міліцыі дзве гадзіны

2010 2010-11-25T18:22:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-bajkot-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі апазіцыянер Барыс Хаймайда чарговы раз выйшаў агітаваць за байкот выбараў. З плкатам "Без легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў з легітымным вынікам" яму ўдалося прастаяць каля так званага “сіняга дома” – дома №28 па вуліцы Леніна ў цэнтры Віцебска – усяго каля гадзіны. Яго затрымаў “спецназ”, абвінаваціўшы апазіцыянера ў тым ліку ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Барыс Хамайда быў гатовы да суда і пакарання, але ў Чыгуначнам РАУС яго толькі распыталі, запісаўшы працэс гутаркі на відэакамеру.

Апазіцыянер распавёў, што яму чыталі пастанову Чыгуначнага райвыканкаму, у якой вызначаны месцы для перадвыбарчай агітацыі, і тлумачылі, што пляцоўка каля “сіняга дома” у гэты шэраг не ўваходзіць. На што спадар Хамайда заявіў, што не лічыць легітымнымі рашэнні нелегітымных ўладаў, бо ў краіне няма легітымнага презідэнта пасьля рэферэндуму 1996 года. Таму, на ягоную думку, і патрэбны байкот выбараў – каб не даць Аляксандру Лукашэнку чарговы раз заняць прэзідэнцкую пасаду.

Усе гэтыя тлумачэнні запісаў відэааператар, і Барыс Хамайда не выключае, што іх могуць выкарыстаць ці ў чарговым прапагандысцкім фільме па БТ, ці ў якасці доказа на судзе.

Б.Хамайду адпусцілі з пастарунка, так і не склаўшы ніякіх пратаколаў і не выдаўшы позву ў суд. Ён кажа, што і  заўтра з тым самым плакатам прыйдзе на тое самае месца.

Як ужо паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”,  22 лістапада  Барыс Хамайда быў затрыманы  за папярэдні заклік байкатаваць выбары разам з сябрам КХП БНФ Янам Дзяржаўцавым. Чыгуначны райсуд прысудзіў Яну Дзяржаўцаву штраф памерам 350 тысяч, а Барысу Хамайду – 5 сутак арышту. Праўда, ужо праз суткі Б.Хамайда быў вольны: судовае рашэнне апратэставала абласная пракуратура, і ўжо абласны суд вырашыў, што і  адны суткі – дастатковае пакаранне для апазіцыянера.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international