Агітатар змешчаны ў Навінкі

2010 2010-11-25T11:07:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tychynaandrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладафронтавец Андрэй Тычына

Маладафронтавец Андрэй Тычына

Андрэй Тычына, салігорскі актывіст каманды Уладзіміра Някляева, змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу ў Навінках. Нагодай для гэтага сталі ўдзел Андрэя Тычыны ў перадвыбарчай агітацыйнай кампаніі свайго кандыдата, сяброўства ў "Маладым Фронце" і шматлікія затрыманні за палітычныя акцыі.

Салігорская каманда Някляева адной з першых пачала сваю агітацыйную кампанію ў сталіцы шахцёраў. Яшчэ 21 лістапада Андрэя Тычыну можна было пабачыць на вуліцах гораду ў фірмовай накідцы кандыдата з агітпрадукцыяй у руках. Аднак ўжо 23 лістапада ён апынуўся ў вядомай псіхлячэбніцы ў Навінках.

- Гэта гучыць абсурдна, але ж мне пачалі пагражаць тым, што калі я адмоўлюся ехаць у Навінкі, дык мяне не возьмуць у войска. Справа ў тым, што служба ў войску абсалютна ўваходзіць у мае жыццёвыя планы. Больш за тое, вельмі верагодна, што гэта мне спатрэбіцца ў маёй далейшай прафесійнай дзейнасці. Таму я быў вымушаны сюды паехаць. Я ўжо даўно не веру ў супадзенні. І тое, што мяне змясцілі ў "Навінкі" адначасова са стартам агітацыйнага этапу выбара,  не ёсць выпадковасцю, - кажа моладзевы актывіст.

Андрэй Тычына адзначае, што гатовы быў бы падтрымаць свайго кандыдата і ў Мінску, але ж вольны выхад з бальніцы яму забаронены нават увечары, калі аніякіх працэдураў няма. Да таго ж ён адзначае пэўныя складанасці адносна магчымасці карыстацца мабільнай сувяззю. А фота- і відэаздымкі ў бальніцы ўвогуле забаронены. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international