Жодзіна: Першым сустрэцца з выбаршчыкамі прыехаў Яраслаў Раманчук (фота)

2010 2010-11-24T13:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zodzina-raman-sustrecha-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука з жыхарамі Жодзіна праходзіла 23 лістапада ў памяшканні кінатэатру «Равеснік». Штаб Я.Раманчука інфармаваў жодзінцаў пра сустрэчу пры дапамозе ўлётак, якія бесперашкодна распаўсюджваліся праз ўстановы і крамы, развешваліся па пад'ездах жылых дамоў.

На сустрэчы, у якой прынялі ўдзел каля пяцідзесяці выбаршчыкаў, прысутнічалі прадстаўнікі выканкаму, у асноўным супрацоўнікі ідэалагічнага і арганізацыйна-кадравага аддзелаў, а таксама сакратар гарвыбаркаму Т.Краўцэвіч.

Пасьля выступу Яраслава Раманчука прысутныя мелі магчымасць задаць яму разнастайныя пытанні, большасць з якіх датычылі палажэнняў эканамічнай праграмы кандыдата ад АГП, падрабязнасцяў біяграфіі, паляпшэння стасункаў Беларусі з дзяржавамі-суседкамі і інш. Сустрэча прайшла без эксцэсаў і правакацый, спакойна, дынамічна і арганізавана. Жодзінскае афіцыйнае тэлебачанне (тэлеканал «Сфера») запісала выступ кандыдата ад пачатку да канца, застаецца толькі дачакацца адпаведнай тэлетрансляцыі, калі ён наогул з’явіцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international