Бабруйск: Назіральнікі ад АБСЕ сустрэліся з праваабаронцам

2010 2010-11-24T16:02:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/misijaabsebabrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Ходзька з Эйтне МакДэрмотт і Габрыэлай Фукс

Ігар Ходзька з Эйтне МакДэрмотт і Габрыэлай Фукс

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ Эйтне МакДэрмотт і Габрыэла Фукс сустрэліся сёння, 24 лістапада з Ігарам Ходзькам, прадстаўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў Бабруйску.

- Назіральнікі ад АБСЕ самі прапанавалі сустрэцца, - распавядае Ігар Ходзька. – Яны ў асноўным задавалі пытанні пра змены, якія тычацца выбарчай кампаніі - у параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі. Таксама іх цікавілі парушэнні, якія фіксуюць назіральнікі ці на якія скардзяцца штабы кандыдатаў. Я ім патлумачыў, што лібералізацыя носіць у Беларусі вонкавы характар і часта залежыць ад “настрою” чыноўнікаў. Узгадаў пра закрытасць інфармацыі па працэдуры праверкі подпісаў. Адзначыў, што ў Бабруйску дасюль не агучылі інфармацыю па колькасці выбаршчыкаў. Размаўлялі мы даволі доўга, тым больш адна з назіральніц двойчы ўжо прыязжала на выбарчыя кампаніі ў Беларусь, таму валодае сітуацыяй.

Ігар Ходзька адзначыў, што ён  і замежныя назіральнікамі Эйтне МакДэрмотт і Габрыэлай Фукс дамовіліся быць у кантакце. Прадстаўнікі місіі АБСЕ прасілі праваабаронцу паведамляць ім пра ўсе парушэнні, звязаныя з выбарамі, якія будуць адбывацца ў Бабруйску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international