Смаргонь: Абскарджваецца рашэнне аб вызначаных месцах для агітацыі

2010 2010-11-24T11:37:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік у Смаргонскай раённай камісіі Алесь Дзергачоў накіраваў у райвыканкам скаргу на рашэнне гэтага органа ад 3 лістапада, датычнае вызначэння месцаў для агітацыі.
У скарзе адзначана: “Вызначаныя ў рашэнні месцы пазбаўляюць як кандыдатаў, так і выбаршчыкаў права ўсебакова і поўна распаўсюджваць і атрымліваць інфармацыю аб кандыдатах і іх праграмах, бо гэтыя месцы знаходзяцца далёка ад цэнтра горада і таму не ствараюць належных умоваў.
Напрыклад, школа №6 разлічана толькі на выбаршчыкаў мікрараёна “Карані”, паколькі ён адарваны ад астатняй часткі горада.  Дом культуры зручны толькі для жыхароў   мікрараёна “Заходні”, школа №7 – часткі мікрараёна “Усходні”. Пры гэтым жыхары цэнтра горада і іншых мікрараёнаў мусяць прыстасоўвацца да створаных рашэннем выканкама цяжкасцяў для сустрэч.
У той жа час месца агітацыі ў форме сходаў і пікетавання на ўвесь Смаргонскі раён вызначана толькі адно - амфітэатр у гарадскім парку, які наведваецца выбаршчыкамі ў асноўным улетку. Таму ў асенне-зімовую пару гэтае месца ўвогуле не прыгоднае для такіх мерапрыемстваў .
Акрамя таго, кандыдаты увогуле пазбаўлены магчымасці сустракацца ў рознай форме з выбаршчыкамі  сельскай мясцовасці на адкрытым паветры”.
У скарзе утрымліваецца наступная прапанова: “Адмяніць  рашэнне Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 3 лістапада 2010 г. за №965 і прызначыць  месцы для правядзення сходаў па-за памяшканняў, мітынгаў,  пікетавання ў кожным мікрараёне горада Смаргонь і кожным аграгарадку раёна;  задзейнічаць   ўсе школы Смаргоні, у тым ліку №1,2, 3, 4, 5 (яны найбольш набліжаны да выбаршчыкаў) для правядзення
сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі.
Найлепшым варыянтам было б прыняць рашэнне аб месцах правядзення агітацыі па прыкладу Мінгарвыканкама, які забараніў праводзіць перадвыбарчыя масавыя мерапрыемствы па-за памяшканняў толькі ў некалькіх кропках горада”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international