У Магілёве затрымліваюць апазіцыйных актывістаў за распаўсюд агітацыйнай прадукцыі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча

2006 2006-03-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 сакавіка ў Магілёве былі затрыманыя некалькі апазыцыйных актывістаў.

На прывакзальным кірмашы былі затрыманыя Сяргей Гіркін і Сяргей
Нягацін, якія распаўсюджвалі буклеты кандыдата ў Прэзідэнты
А.Мілінкевіча. Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што агітатары "ствараюць
на кірмашы нервозную аатмасферу", і суправадзілі затрыманых у апорны
пункт міліцыі па вул. Грышына. Праз гадзіну абодвух актывістаў
вызвалілі.

На вул. Бурдэнкі былі затрыманыя Ірына Качарова і Эдуард Абакановіч,
якія расклейвалі плакаты кандыдата ў Прэзідэнты А.Мілінкевіча.
Міліцыянты затрымалі актывістаў і даставілі абодвух у РАУС Ленінскага
раёну, дзе склалі пратакол аб парушэнні імі арт. 143 КаАП РБ (расклейка у
неустаноўленых месцах). Нагадаем, што "устаноўленымі" месцамі ў амаль
400-тысячным Магілёве для расклейкі агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у
Прэзідэнты з'яўляюцца толькі дзьве пляцоўкі ў малалюдных месцах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international