Магілёў: Праваабаронца просіць дапусціць яго на трэнінг для сябраў участковых выбаркамаў

2010 2010-11-22T12:29:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель звярнуўся ў Кастрычніцкаю раённую выбарчую камісію г.Магілёва з заявай, у якой просіць дапусціць яго прысутнічаць падчас трэнінгу для сябраў участковых выбарчых камісій Кастрычніцкага раёна г.Магілёва.

Барыс Бухель адзначае, што Цэнтральнай выбарчай камісіяй па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прынята Пастанова №99 ад 05.11.2010 г., у якой зацверджаны прыкладны сцэнар трэнінгу для сябраў участковых камісій.

“Ва ўводнай частцы гэтай Пастановы пазначана, што яно прынята “з улікам прапановаў Місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ” і “у мэтах забеспячэння дэмакратычнасці выбарчага працэса, празрыстасці працэдуры падліку галасоў выбаршчыкаў, узвышэння прафесіяналізму ўчастковых камісій”, - гаворыць Барыс Бухель. - Акрамя гэтага пазначаны тэрміны, паводле якіх да 8 снежня 2010 года неабходна правесці гэтыя трэнінгі. У дакуменце прадугледжана права назіральнікаў і прадстаўнікоў СМІ прысутнічаць падчас правядзення трэнінга. Зыходзячы з гэтага, я і выказаў сваё жаданне прысутнічаць на трэнінгу”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international