Гіда Вэстэрвэле: эканамічны абмен і грамадскія змены звычайна праходзяць разам

2010 2010-11-19T15:37:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/westerwelle.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18-19 лістапада ў Берліне праходзіць Другі Форум Грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства. Удзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі каля 200 няўрадавых арганізацый з шасці краінаў — удзельніц праграмы Усходняга партнёрства: Украіны, Малдовы, Беларусі, Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Агульная мэта мерапрыемства – спрыяць кантактам паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і іх дыялогу з дзяржаўнай уладай у сваіх краінах.

Як паведаміў інтэрнэт-газеце Naviny.by з Берліну старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, Беларусь на гэтым форуме прадстаўляюць больш за 20 беларускіх няўрадавых аб’яднанняў, у тым ліку ПЦ “Вясна”, Асамблея НДА, Беларуская асацыяцыя журналістаў і інш. 18 лістапада на Форуме выступілі еўракамісар Штэфан Фюле, міністр замежных спраў Германіі Гіда Вэстэрвэле. Падчас свайго выступу еўракамісар Штэфан Фюле, у прыватнасци, заявіў, што мэтай Усхоўняга партнёрства з’яўляецца імкненне ўмацаваць еўрапейскія каштоўнасці ў краінах-удзельніцах гэтай праграмы. Сярод асноўных пастулатаў, на якіх базуецца палітыка Еўрапейскага Саюза, – устойлівасць, даўгатэрміновасць і цярпенне.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі, сп. Фюле адзначыщ: калі палітычная эліта ў краіне церпіць фіяска, тады ўсё большае значэнне набывае роля грамадзянскай супольнасці. Аднак грамадзянская супольнасць у Беларусі павінна ўсвядоміць гэта і ўзяць на сябе такую адказнасць. “Вы маеце адказнасць перад членамі вашых арганізацый і перад грамадзянамі вашай краіны”, — зазначыў еўракамісар.

Фюле таксама паведаміў, што Еўрапейскі Саюз зараз пераглядае еўрапейскую палітыку суседства. “У бліжэйшыя месяцы мы прадставім дадатковыя фінансавыя сродкі на праграму “Усходняга партнёрства”, якія будуць тычыцца найперш візавага рэжыму. Мы запрашаем гэтыя краіны браць удзел ва ўнутрыеўрапейскім рынку. Гэта вялізная прапанова для гэтых краінаў”.

Міністр замежных спраў Германіі паведаміў, што палітыка існавання Еўрасаюза пабудаваная на разуменні Еўропы як кантынента, аб’яднанага агульнымі каштоўнасцямі. Важнасць “Усходняга партнёрства” яму бачыцца праз абмен каштоўнасцямі і маральнымі стандартамі. Ён заявіў: “Мы павінны праяўляць большы інтарэс да таго, што адбываецца за ўсходнімі межамі Польшчы”.

Вэстэрвэле высока ацаніў Форум, адзначыўшы факт ягонага правядзення як вялікі поспех: “Вам патрэбны такі фармат сустрэч і абмеркаванняў, які прадстаўляе форум для прасоўвання вашых пытанняў, якія вас турбуюць, – візавы рэжым, свабода перасоўвання, правы чалавека ды іншыя”. Ён яшчэ раз падкрэсьліў, што праграма “Усходняга партнёрства” ня зводзіцца адно да пытанняў эканамічнага абмену: “Эканамічны абмен і грамадскія змены звычайна праходзяць разам”.

Праваабаронцы шасці краінаў, якія працавалі 18 лістапада ў праваабарончай секцыі Форуму, вырашылі наладзіць супольны перыядычны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў краінах-удзельніцах “Усходняга партнёрства”, сыходзячы з універсальных міжнародных стандартаў і міжнародных пагадненняў, падпісаных краінамі, з тым, каб больш поўна інфармаваць Еўрапейскі Саюз пра сітуацыю з правамі чалавека ў краінах-удзельніцах. Асобная ўвага будзе надавацца ацэнцы выбарчага працэсу ў гэтых дзяржавах.

Naviny.by

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international